Аб установе - Бостынская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Цель и задачи учреждения на 2023/2024 уч.г.

Цель:

Создание благоприятной образовательной среды, способствующей формированию метапредметных умений навыков, реализации межпредметных связей, воспитательного потенциала содержания учебных занятий

 Задачи:

    • повышение качества проведения учебных и факультативных занятий в соответствии с требованиями образовательных стандартов;
    • формирование предметных, личностных и метапредметных компетенций учащихся в процессе обучения;
    • развитие здоровьесберегающей среды, обеспечение безопасных условий пребывания учащихся в учреждении образования.
    1. Совершенствовать работу  по развитию профессиональных компетенций педагогов через:
    • организацию адресной целенаправленной методической поддержки педагогов по повышению квалификационной категории;
    • повышение результативности работы методический объединений по развитию профессиональных педагогических качеств, которые способствуют достижению учащимися предметных, личностных и метапредметных результатов освоения программ общего среднего образования.
    1. Совершенствовать воспитательное пространство школы через:
    • совершенствование системы патриотического воспитания;
    • работу по профилактике правонарушений и безнадзорности на основе развития сотрудничества с социальными партнёрами, обеспечения межведомственного взаимодействия;
    • создание условий для профессионального самоопределения учащихся.
    Создать условия для эффективной образовательной деятельности через:

           4. Создать условия для развития и укрепления материально-технической базы                        учреждения за счёт активизации деятельности по привлечению внебюджетных средств.

Наш герб и гимн

     

       Гімн школы

 

Кожны дзень сцяжынкаю адной,

Крочым мы ў любую нам школу,

Бо для нас усіх школа родны дом,

Разам з ёй жывём адной сям’ёю.

Тут сусвет адкрыў нам свой абшар,

Людства і прыроды таямніцы,

Тут мы робім крок да нашых мар,

Да вялікіх будучых адкрыццяў.

 

Прыпеў:

Удзячны мы школе сваёй,

За веру яе і адданасць.

А песні даволі адной,

Каб ў ёй аб Бастыні спявалась.

 

Разляцімся мы, надыдзе час,

На ўсю шыр раскінем свае крылы,

Неабсяжны свет чакае нас,

Бо яму патрэбны нашы сілы.

Творчы і гарачы наш імпэт,

Садам зробіць Беларусь наўкола

І няхай даведаецца Свет,

Тое, што з бастынскае мы школы.

 

Прыпеў:

1865 год стал годом открытия школы грамоты на средства населения.

1879 г.— открытие Земской школы. 1922—1939 гг.— польская школа.

В 1939 г. открылась семилетняя школа.

В 1947 г. состоялся первый выпуск 7-летней школы.

В 1953 г. открылась средняя школа, а в 1956 г. был произведен первый выпуск средней школы.

 Школа сегодняшняя

Узнікненне вёскі

У 1458 г. Бастынь - сяло, дзяржаўная ўласнасць, пажалавана Радзівілу Осцікавічу. У 1520 г.— сяло, уласнасць Яна Мікалаевіча Радзівіла — земскага маршалка, дарагічынскага і слонімскага старасты, у 1539 г.— падчашага, жамойцкага ста­расты, васілішскага дзяржаўцы. У 1545 г. Бастынь — сяло маёнтка Ліпск. У 1550 г.— уласнасць Мікалая Юр'евіча Радзівіла, сяльцо і дварэц (маленькі двор). У 1567 г.— сяло, улас­насць Станіслававай Кішчынай — Ганны Радзівілаўны, сяляне-даннікі, з гэтага маёнтка ў войска ВКЛ выстаўлялі аднаго каня на два двары. У 1588 г.— сяло Наваградскага павета, уласнасць Яна Кішкі — віленскага кашталяна.

У 1603 г. — сяло маёнтка Люсіна (Палескай воласці) Наваградскага павета, уласнасць Станіслава Станіслававіча Кішкі. У 1613 г. — сяло маёнтка Кажан-Гарадок Наваград­скага павета, уласнасць Мікалая Станіслававіча Кішкі, маецца царква, зямлі 67 валок (прыкладна 130 двароў).

У 1750 г. арандатар вёскі памешчык Шчыт пабудаваў царкву ў імя Святой Вялікапакутніцы Параскевы.

Па апісанні 1864 г., царква адносіцца да 5-га класа, драўляная. Штатнага жалавання прычту 236 рублёў і, звыш таго, за памінанне сваякоў памешчыка кажан-гарадзецкага Іосіфа Шчыта 36 рублёў серабром штогод. Зямлі прысядзібнай, ворыўнай і сенажаці каля 30 дзесяцін. Прыхаджан мужчынскага полу 481 душа і жаночага — 515.

 

Параскевінская царква в.Бастынь

 У 1877 г. царква капітальна адрамантавана. Па апісанні 1879г., царква драўляная, у выглядзе працяглага крыжа з адным купалам, пафарбаваным у зялёны колер, з адным ярусам вокнаў і аднымі ўваходнымі дзвярыма, мела каля 20 кв. сажняў унутранай плошчы. Тут знаходзіўся двух'ярусны іканастас з пілястрамі, пазалотай, драўлянай разьбой і рамамі для 15 абразоў. Усе іконы намаляваны мясцовымі мастакамі, але гэта былі копіі з вядомых акадэмічных арыгіналаў. Прастол адзін у імя Святой Вялікапакутніцы Параскевы. Царкоўны посуд быў малакаштоўным: некалькі сярэбраных рэчаў — 2 паціры, 2 сподачкі, лыжыца і 1 старажытная уніяцкая дарахавальніца ў выглядзе шара (сведчанне прыналежнасці на некаторы час праваслаўнай Бастынскай царквы да уніятаў). Адно Евангелле было ў вызалачаным вокладзе, другое — у аксамітавым пераплёце з сярэбранымі накладкамі. Пры храме мелася невялікая бібліятэка, архіў метрычных кніг з 1793 г. і спавядальныя спісы з 1842 г. Богаслужбовых кніжак было няшмат. У 1608 г. памешчык Шчыт выдаў дакумент, які там і захоўваўся, аб тым, пгго на карысць цэрквам і прычту штогод перадавалася па волі завяшчацеля 36 рублёў.

У асобна размешчанай званіцы ме­лася 4 званы: адзін — 3 пуды, астатнія — па 2.

З 1921-га дасмерці ў 1956 г. свяшчэннікам царквы бьгў Віталь Васільевіч Вячорка, пахаваны на невялікім цвінтары Лунінецкай царквы.

 

Сям’я свяшчэнніка В.В.Вячоркі, в.Бастынь

У 60-ыя гады царкву разбурылі. Нельга не адзначыць, што мясцовыя жыхары адмовіліся зрабіць гэта. Былі выкліканы салдаты з Лунінецкага гарнізона, якія ўзарвалі храм.

Да царквы належалі Вялуцкая Святатроіцкая царква і могілкавая Бастынская Нікадзімаўская драўляная царква, пабудаваная ў 1805 г. памешчыкам Іосіфам Шчытом і прыхаджанамі.

У 1795 г. сяло Бастыня ў складзе Кажан-Гарадоцкага маёнтка — 87 двароў, маецца уніяцкая царква.

У 1870 г. — "село Бостына, поме­щичье владение, 95 дворов, 392 муж­чины, 408 женщин, 1 церковь, 1 водя­ная мельница. В селенье нет хорошей воды". У 1873 г. вёска знаходзіцца ў Пінскім павеце Мінскай губерні, у 2-ой благачыннай акрузе, у лясіста-балоцістай, "скучной местности", "при глухой просёлочной дороге в трёх вер­стах от речки Цна", мае "84 дыма", гэта значыць хат. Ад Мінска ў 218, ад Пінска і паштовай станцыі — 80, да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Гарадзея — 195 вёрстаў. У 1886 г. у Бастыні, якая названа былым валоданнем, налічвалася 806 жыхароў пры 89 дварах.

Пасля будаўніцтва чыгуначнай лініі Лунінец — Баранавічы ў 1884 г. праз некаторы час з'явіўся прыпынак, паўстанак, а потым і станцыя Бастынь.

 

 

Уладальніца маёнтка Бастынь В.Струкава ў сялянскім касцюме. 1915 г.

 

 Жонка упраўляючага маёнткам Бастынь Л.Ігнацьева ў гарадскім убранні. 1915 г.